Увага, Attention і Achtung!
Перакладніцкая суполка "RэZэрвацыЯ" пачынае працу над беларусізацыяй (перакладам на беларускую мову) Steam, сэрвісу лічбавага распаўсюду кампутарных гульняў і праграм.
Ці хацелі б вы дапамагчы нам у гэтай нялёгкай справе? На тое ёсць некалькі спосабаў:
- Каб цалкам абеларусіць Steam, яго трэба даперакласці. Мы ўжо пераклалі 10% усіх тэкстаў. Калі вы маеце імпэт і валодаеце мовамі (дастаткова беларускай і расейскай ці англійскай), запрашаем вас да нас валанцёрам-перакладчыкам - зарэгіструйцеся тут і далучайцеся да працы;
- Каб гатовы пераклад афіцыйна з'явіўся ў Steam, трэба мець у нашай суполцы на Steam не менш за 2000 удзельнікаў. Далучайцеся да STS-BY самі і падгаворвайце сваіх сяброў, каб яны таксама далучаліся і падгаворвалі сваіх сяброў;
- Каб нашыя шэрагі множыліся і ўсё ў нас атрымалася, трэба каб пра гэутю ініцыятыву дазналася як мага больш людзей. Падпісвайцеся на навіны нашай суполкі ЎКантакце і запрашайце падпісацца сваіх сяброў, рабіце перапост гэтай абвесткі.
РАЗАМ мы здолеем усё здзейсніць!


